Тысячы беларускіх каталікоў ўдзельнічалі ў тэлемосце Мінск-Ватыкан
Ад 2 да 5 тысяч чалавек прыйшлі ўчора ўвечары ў архікафедральны сабор у Мінску, каб прыняць удзел у тэлемосце Мінск - Ватыкан, які праходзіў упершыню. У храме, а таксама на вуліцы каля яго былі ўсталяваныя вялізныя экраны. Як паведамляе БелаПАН, на калонах былі вывешаныя расцяжкі з тэкстам:
"Беларусь вітае і чакае Святога Айца" ў перакладзе на англійскую,
італьянскую і нямецкую мовы.
Падчас тэлемаста Папа Рымскі Бенедыкт XVI па-беларуску звярнуўся да беларускай моладзі. Ён заклікаў мінскіх студэнтаў "ствараць цывілізацыю любові", прымаць у жыцці "слушныя рашэнні і дзеянні, поўныя веры і евангельскай адвагі".
Фота - Photo.ByMedia.net