У 1/4 фінала Кубка Беларусі па футболе не прабіліся каманды першай лігі

Вызначыліся шэсць чвэрцьфіналістаў Кубка Беларусі па футболе. У 1/4 фінала прайшлі салігорскі "Шахцёр", наваполацкі "Нафтан", гродзенскі "Нёман", "Гомель", "Граніт" і мінскі МТЗ-РІПА.  Засталося згуляць яшчэ два матчы 1/8 фінала жодзінскага "Тарпеда" з "Віцебскам" - 4 і 20 лістапада - і матч у адказ барысаўскага БАТЭ і "Мінска" - 20 лістапада. БелаПАН нагадвае, што ў першым матчы "Мінск", які сёлета выйшаў у лігу мацнейшых, у гасцях перайграў БАТЭ з лікам 4:1.

Такім чынам, у чвэрцьфінале не будзе прадстаўнікоў першай лігі.