У 14 гарадах Беларусі насельніцтва перасягае 100 тысяч чалавек

Колькасць насельнiцтва ў 14 гарадах Беларусi перасягае 100 тысяч чалавек. Лiдарам з’яўляецца, вядома, сталiца. У Мiнску на 1 студзеня гэтага года налiчвалася 1 мільён 814 тысяч жыхароў. На другiм месцы — Гомель, у якім жыве 484 тысячы чалавек, на трэцiм — Магiлёў з 370 тысячамі. Далей iдуць iншыя абласныя цэнтры: Вiцебск, Гродна i Брэст, у якіх больш за 300 тысяч жыхароў.

Звязда