У 2007 годзе птушкі 8 разоў атакавалі беларускія вайсковыя самалёты
У вайскова-паветраных сілах Беларусі ў 2007 годзе адбылося 8 авіяцыйных інцыдэнтаў з-за сутыкненняў самалётаў з птушкамі.
Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю Беларускай ваеннай газеце начальнік службы бяспекі палётаў камандавання ВПС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Іванкоў, інфармуе “Інтэрфакс”.
Паводле яго слоў, з васьмі такіх інцыдэнтаў 6 адбылося пры пасадцы. Ён адзначыў, што арніталагічнае забеспячэнне выканання палётаў выклікае сур'ёзную занепакоенасць вайскоўцаў.
Начальнік службы бяспекі палётаў паведаміў, што ў вайсковым ведамстве прынята рашэнне аб набыцці біяакустычных сістэм адпужвання птушак.