У 2009 г. МУС перакрыў 43 канала паставак наркотыкаў у Беларусь

Цягам 2009 года супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перакрылі 43 міждзяржаўных канала паставак наркотыкаў і псіхатропных рэчываў у Беларусь і іх транзіту праз тэрыторыю нашай краіны. Пра гэта са спасылкай на начальніка Ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Аляксандра Гаўрылава піша сайт тэлеканала СТВ. Летась было затрымана 62 актыўных удзельніка і арганізатара гандля наркотыкамі. Восем з іх — грамадзяне Расіі, шэсць — Літвы, два — Украіны, адзін — Галандыі і адзін — Таджыкістана. Астатнія 44 — грамадзяне Беларусі.