У 2010 годзе ўвядуць новыя пасведчанні кіроўцаў
Новыя правы кіроўцы будуць каштаваць прыкладна 30-35 тысяч рублёў, паведамляе "Мінск-Навіны". Сёння гэтая працэдура ацэньваецца ў 21 тысячу рублёў. У Міністэрстве ўнутраных справаў распрацоўваюць новы варыянт афармлення пасведчання кіроўцы. Гэта будзе пластыкавая картка накшталт банкаўскай, з сучаснымі элементамі абароны, з подпісам уладальніка. На другім баку будуць пазначаныя катэгорыі, тэрмін дзеяння кожнай з іх.
Дадаткова ўводзяцца катэгорыі А1 (матацыклы з аб'ёмам рухавіка меней за 125 кубічных сантыметраў), ВЕ (легкавы аўтамабіль з прычэпам), СЕ (грузавы аўтамабіль з прычэпам), DЕ (аўтобус з прычэпам).
Выдаваць такія пасведчанні ў падрадзяленнях ДАІ пачнуць з 1 ліпеня наступнага года. Выдадзеныя раней правы кіроўцы будуць дзейнічаць на тэрыторыі краіны да заканчэння тэрміна іх дзеяння, адзначанага на дакуменце.