У 2012 годзе чэмпіянат свету па хакеі адбудзецца ў Фінляндыі
Такое рашэнне большасцю галасоў прынялі ўчора ў Маскве дэлегаты Генеральнай асамблеі Міжнароднай федэрацыі хакея.
Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт федэрацыі.
Фіны атрымалі 64 галасы, іх сапернікі шведы — 35. ЧС-2012 прымуць гарады Хельсінкі і Турку.
Сусветнае хакейнае першынство 2008 года прыме Канада, 2009-га — Швейцарыя, 2010-га — Германія (у 2005 годзе па выніках галасавання немцы перамаглі Беларусь 89 -18), 2011-га — Славакія.
Сёння на маскоўскім чэмпіянаце свету пройдуць паўфінальныя матчы: Расія-Фінляндыя і Канада-Швецыя.