У 2012 годзе ў Мінску ўвядуць адзіны электронны праязны квіток
У 2012 годзе ў Мінску плануецца ўвесці адзіны электронны праязны квіток на ўсе віды транспарту. Пра гэта, як паведамляе БЕЛТА, заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Барысенка. Ён паведаміў, што ў мінскім транспарце сёлета закончаць усталёўваць спецыяльныя прыборы, якія дазваляюць дыспетчэрызаваць грамадскі транспарт.
Укараненне электроннага праязнога квітка будзе другім этапам праграмы развіцця грамадскага транспарту. Кошты на электронныя квіткі будуць разрознівацца ў залежнасці ад колькасці паездак, іх часу і працягласці.
Мяркуецца, што ў метро электронныя квіткі будуць уведзеныя ўжо ў 2011 годзе.