У адміністрацыйных будынках Мінска адключылі ацяпленне

Ацяпленне ў адміністрацыйных і вытворчых будынках Мінска адключана. Такое рашэнне было прынята ў сувязі з тым , што ў сталіцы апошнімі днямі тэмпература трымаецца каля 8 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА.
Нагадаем, спачатку ацяпленне адключаюць у адміністрацыйных будынках і жылым сектары, у апошнюю чаргу — у садках, школах і лякарнях. Адразу пасля адключэння цепласетак у сталіцы пачнецца рамонтная кампанія. Летась ацяпляльны сезон завяршыўся ў Мінску 11 красавіка.