У адной з віцебскіх школ сфармаваны першы “кітайскі” клас

У віцебскай СШ № 44 сфармаваны спецыялізаваны першы клас, у якім будуць вывучаць кітайскую мову.
З 1 верасня з дзецьмі будзе займацца педагог, які прайшоў стажыроўку ў Кітаі і атрымаў сертыфікат на выкладанне мовы ў пачатковай школе.

У “кітайскім” першым класе – 21 чалавек. Усе яны ўжо забяспечаны неабходнымі падручнікамі і дапаможнікамі.

БЕЛТА