У аэрапорце Лас-Вегаса загарэўся самалёт, пацярпелі 14 чалавек
Пажар у самалёце кампаніі British Airways здарыўся ў аэрапорце Лас-Вегаса (ЗША). Падчас узлёту загарэўся адзін з рухавікоў Воінга 777. На борце знаходзілася 159 пасажыраў і 13 чальцоў экіпажа, паведамляюць замежныя СМІ са спасылкай на Los Angeles Times.
Самалёт накіроўваўся ў Лондан. Усе людзі, якія знаходзіліся на борце, эвакуяваныя. Паведамляецца пра 14 пацярпелых. Частка аэрапорта зачыненая. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Фота: REUTERS