У Афганістане знайшлі нафту

На поўначы Афганістана выяўлена радовішча нафты. Яе аб'ём ацэньваецца ў 1,8 мільярда барэляў, перадае Радыё Свабода.

Радовішча знайшлі, калі афганскія і міжнародныя спецыялісты праводзілі геалагічныя работы.

Раней улады Афганістану заяўлялі, што кошт прыродных багаццяў краіны, у тым ліку некранутых запасаў нафты, газу, золата і медзі, можа ацэньвацца ў тры трыльёны долараў.