У Афінах паліцыя разагнала студэнтаў слезацечным газам (відэа)

У Афінах паліцыя перашкодзіла студэнтам увайсці ў зачынены будынак Політэхнічнага інстытута. Там планаваўся агульны сход студэнцкіх прафсаюзаў. Каб спыніць моладзь, паліцыя ўжыла слезацечны газ і шумавыя гранаты, паведамляе GreekReporter.

Напружанасць у сталіцы Грэцыі ўзмацняецца напярэдадні чарговай гадавіны паўстання 1973 года супраць ваеннай хунты. Тады цэнтрам паўстання стаў акурат Політэхнічны інстытут.

Раніцай 13 лістапада студэнты сабраліся каля юрыдычнага факультэта Афінскага універсітэта і паспрабавалі ўвайсці ў будынак. Там адбылася сутычка са спецпадраздзяленнямі паліцыі, якія паспрабавалі адагнаць пратэстоўцаў. Пры гэтым два студэнты атрымалі цяжкія раненні галавы.

Увечары на дэманстрацыю зноў выйшлі студэнты, абураныя у тым ліку і паліцэйскім гвалтам падчас ранішняга інцыдэнту. Група дэманстрантаў пачала кідаць камяні ў паліцэйскія атрады, а яны адказалі шумавымі гранатамі, перадае РБК. Потым студэнты паспрабавалі ўварвацца ў будынак Політэхнічнага інстытута, блакаваны паліцыяй.

Студэнты пратэстуюць супраць рашэння новаабранага дэкана Афінскага ўніверсітэта Теадорас Фарцакіса прыцягнуць прыватных ахоўнікаў для арганізацыі бяспекі ва ўніверсітэцкіх будынках.