У амбасадзе ЗША ў Мінску застанецца толькі 5 дыпламатаў
Да пяці дыпламатаў прапанавала скараціць штат амерыканскай амбасады ў Мінску Міністэрства замежных спраў Беларусі. Да 30 красавіка МЗС чакае спіс з іх прозвішчамі. Пра гэта было заяўлена часоваму паверанаму ЗША ў нашай краіне Джонатану Муру. Як паведамілі БелаПАН у амбасадзе, Джонатан Мур выказаў пратэст адносна
гэтага новага патрабавання і адзначыў, што "гэты беспрэцыдэнтны і
неапраўданы крок беларускіх уладаў прывядзе да сур’ёзных наступстваў".
Нагадаем, крызіс у беларуска-амерыканскіх адносінах абвастрыўся ў пачатку сакавіка, калі пасля апублікавання тлумачэнняў да санкцый ЗША ў дачыненні да "Белнафтахіму" з Вашынгтона быў адкліканы амбасадар Беларусі Міхаіл Хвастоў.
12 сакавіка Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула амбасадар ЗША Карэн Сцюарт. Затым амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі.
27 сакавіка Беларусь пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў. Напрыканцы сакавіка Беларусь прыняла рашэнне аб дадатковым скарачэнні персаналу сваёй амбасады ў Вашынгтоне і прапанавала ЗША зрабіць тое ж самае, нагадвае "Наша ніва".