У анкалагічным дыспансеры скрадзена лекаў на 60 млн рублёў

Праваахоўныя органы Мінска распачалі крымінальную справу. Разам са старшай медсястрой аддзялення дзённага знаходжання Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера па гэтай справе праходзіць і медсястра працэдурнага кабінета, паведамляе "Ежедневник".

Падазраваныя са студзеня да снежня 2010 года, атрымаўшы для выдачы хворым у аптэчным складзе дыспансера дарагія медычныя прэпараты, прыўласцілі лекавых сродкаў на суму 59,5 млн рублёў.

Фота: faqirilaik.wordpress.com