У Асіповіцкім раёне загарэўся МАЗ з двума прычэпамі (фота)

У Асіповіцкім раёне раніцай 22 ліпеня загарэўся МАЗ з двума прычэпамі. Узгаранне пачалося ў маторным адсеку, а пасля агонь перакінуўся на кабіну грузавіка. Як інфармуе прэс-служба МНС, кіроўца з дапамогай вогнетушыцеляў спрабаваў ліквідаваць узгаранне, але няўдала. Неўзабаве яму на дапамогу прыйшлі ратавальнікі.

Адзначаецца, што агонь пашкодзіў рухавік і салон аўтамабіля. Груз не пацярпеў. Прычына пажару пакуль невядомая. Грузавік быў выпушчаны ў 2014 годзе.


Фота: МНС