У Астане сёння пройдзе саміт ЕўрАзЭС

Сёння ў Астане пройдуць паседжанні Міждзяржаўнай рады Еўразійскай эканамічнай супольнасці і Вышэйшага органу Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расіі, паведамляе БелаПАН. Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка выляцеў у Казахстан учора, 4 ліпеня. Апроч удзелу у паседжанні рады ЕўрАзЭС ён возьме ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да юбілею прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. На саміце будуць прымаць найважнейшыя дакументы, датычныя Мытнага кодэксу Мытнага саюзу, які пачаў дзейнічаць ад 1 ліпеня. Таксама разгледзяць новую рэдакцыю Статута суду ЕўрАзЭС — гэтая рэдакцыя пашырыць паўнамоцтвы ў разглядзе пытанняў Мытнага саюзу.

Ключавое пытанне сённяшняга саміту — фармат гэтага саюзу. Расія бок неаднаразова падкрэслівала, што саюз у любым выпадку адбудзецца: калі не на трохбаковай, то на двухбаковай аснове. Беларусь да апошняга цягнула з ратыфікацыяй Мытнага саюзу і толькі 3 ліпеня Лукашэнка паведаміў, што дакумент усё ж зацвердзілі.