У Астраўцы прайшоў дагляд у кватэры праціўніка будаўніцтва АЭС

Дагляд прайшоў сёння раніцай у Астраўцы ў кватэры лідэра грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства" Міколы Ўласевіча. Падставай для гэтага, нібыта, стаў выхад накладам у 299 асобнікаў незарэгістраванага выдання "Астравецкі веснік", у якім былі змешчаныя матэрыялы, скіраваныя супраць будаўніцтва АЭС. Як адзначае Радыё Свабода, сябры аргкамітэту ініцыятывы лічаць, што атамная электрастанцыя "не можа быць пабудаваная ў самай сейсманебяспечнай зоне, якой з'яўляецца Астравецкі раён".

Як паведаміў Мікола Ўласевіч БелаПАН, ніякіх дакументаў міліцыянты не забіралі. Яны агледзелі дом, зрабілі фотаздымкі камп'ютара, аргтэхнікі і сышлі.