У Астраўцы згадваюць пра мастака Льва Дабужынскага

Выстава да 100-х угодкаў з дня народзінаў мастака Льва Дабужынскага праходзіць у Астравецкім доме рамёстваў. Дабужынскі нарадзіўся ў вёсцы Лоша на Астравеччыне. Ён быў вучнем славутага Фердынанда Рушчыца, атрымаў сваё імя ў гонар свайго блізкага сваяка класіка рускай літаратуры Льва Талстоя.

На выставе экспануюцца рэпрадукцыі ягоных карцін, падараваных роднай сястрой мастака. Апроч гэтага там можна пабачыць карціны літоўскіх і беларускіх майстроў, якія іх намалявалі на адмысловым пленэры, прысвечаным юбілею мастака, які адбываўся на яго радзіме ў вёсцы Лоша.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна