У Аўстраліі бумеранг вярнуўся праз 25 гадоў… па пошце

Па пошце вярнуўся скрадзены 25 гадоў таму ў адным з музеяў Аўстраліі бумеранг.  Высветлілася, што яго знёс малады амерыканскі турыст. На працягу чвэрці стагоддзя ён не мог дараваць сабе таго ўчынку і, нарэшце, вырашыў вярнуць бумеранг.

У прыкладзеным да музейнага экспаната лісце амерыканец папрасіў прабачэння. Ён напісаў свой поўны адрас і прыклаў чэк на пэўную суму, якая не паведамляецца.

Reuters