У Аўстрыі на канцэрце open air мужчына застрэліў дваіх чалавек
У Аўстрыі падчас канцэрту пад адкрытым небам застрэлілі дваіх чалавек, яшчэ некалькі паранілі. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Ненцынг у зямлі Форарльберг на мяжы з Ліхтэнштэйнам.
Як паведамляе ВВС са спасылкай на аўстрыйскую паліцыю, страляніну распачаў мужчына, які перад гэтым пасварыўся з жанчынай на стаянцы аўтамабіляў. Забіўшы і параніўшы некалькіх чалавек, ён сам застрэліўся.
Канцэрт быў арганізаваны мясцовым мотаклубам.
Мясцовыя СМІ перадаюць, што пацярпелыя знаходзяцца ў цяжкім стане, а атрыманыя імі раненні “вельмі разнастайныя”.