У аварыі на Мінскай кальцавой загінулі 6 чалавек (відэа)

Аўтамабіль "Фіят-Брава" ў раёне Курасоўшчыны вылецеў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, перадае БТ.  У аварыі загінулі адразу шэсць чалавек. Паводле папярэдняй версіі, прычынай здарэння стала тое, што кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем.

Удар быў настолькі моцным, што машыну ў літаральным сэнсе разарвала на часткі. Шанцаў выжыць не было ні ў каго. У салоне машыны ў момант аварыі знаходзіліся чатыры дзяўчыны і два хлопцы. Сярэдні век загінулых - 20 гадоў.