У Азербайджане правялі дэвальвацыю маната — перасталі працаваць крамы
Цэнтральны банк Азербайджана прыняў рашэнне пра пераход на плаваючы курс мясцовай валюты — маната. Гэта былоа патлумачана рэзкім скарачэннем валютных паступленняў у эканоміку краіны і неабходнасцю абароны валютных рэзерваў. Паводле розных звестак, імгненная дэвальвацыя склала ад 30 да 47%.
Гандлёвыя сеткі пачалі абмяжоўваць продаж імпартных тавараў. Як перадае РБК са спасылкай на азербайджанскія СМІ, у Баку зачыніліся сеткі электронікі İrshad Telekom, Music Gallery, Baku Electronics. Прычынай закрыцця называюць пераацэнку тавараў.
У харчовых крамах прыпынены продаж імпартнай прадукцыі, у тым ліку завезенай у Азербайджан з Расіі, Украіны ды краін СНД.
Ёсць звесткі, што банкі Азербайджана часова прыпынілі грашовыя пераводы, а ў многіх абменніках пакуль не праводзяцца і аперацыі па абмене наяўнай валюты. Эксперты асцерагаюцца, што пасля дэвальвацыі маната ў пазычальнікаў паўстануць сур'ёзныя праблемы з абслугоўваннем узятых раней валютных крэдытаў.
Фота: ia-centr.ru