У Бабруйскай гарадской лазні на мужчыну ўпала ванна
Траўмаванага жыхара вёскі Варатынь Бабруйскага раёна Магілёўшчыны ў лякарню даставіла брыгада “хуткай дапамогі”.
У выніку 50-гадоваму мужчыну прыйшлося ампутаваць дзве пазногцевыя фалангі пальцаў на руцэ. Пасля аперацыі вяскоўца адпусцілі да хаты.
У абласной міліцыі кажуць, што ў сувязі са здарэннем праводзіцца праверка, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
Фота — bobruisk.ru