У бабруйскім Палацы мастацтваў эвакуяваны 452 чалавекі
Буйны пажар папярэджаны ў Палацы мастацтваў Бабруйска дзякуючы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
Паведамленне пра задымленне на трэцім паверсе Палаца мастацтваў паступіла ў МНС 23 сакавіка. Калі на месца здарэння прыбылі першыя падраздзяленні выратавальнікаў, у будынку працавала сістэма светлавой і гукавой пажарнай сігналізацыі, быў задымлены трэці паверх. Сігналізацыя зрэагавала на кароткае замыканне электраправодкі пад падвеснай столлю ў калідоры трэцяга паверху, з-за якога аплавілася ізаляцыя, але ўзгарання не адбылося. Каб прадухіліць пажар, персанал палаца прыняў рашэнне адключыць электразабеспячэнне.
Супрацоўнікі МНС сумесна з адміністрацыяй аб'екта эвакуявалі 452 чалавекі. Гэта былі гледачы, якія прыйшлі на канцэрт Сяргея Любавіна, запланаваны на 18.00. Па інфармацыі адміністрацыі палаца, выступ артыста прыйшлося перанесці на 24 сакавіка.
"У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, матэрыяльнай шкоды таксама не нанесена. Электразабеспячэнне аб'екта адноўлена ў 19.30", - удакладнілі ў МНС.