У Бабруйску будуць рабіць кілбасу праз інтэрнэт
Новае чэшскае абсталяванне коштам 560 тысяч еўра ўведзенае ў эксплуатацыю на Бабруйскім мясакамбінаце. Яно дазволіць падвоіць колькасць прадукцыі амаль у два разы — да 70 тон на месяц. Усталёўвала абсталяванне для вытворчасці сыравэнджанай і сыравяленай кілбасы чэшская фірма “Mauting”. Увесь тэхналагічны працэс будуць кантраляваць кампутары, а падчас збояў тэхнікі чэшскія спецыялісты змогуць даваць рэкамендацыі і кіраваць працэсам вытворчасці праз інтэрнэт у онлайн- рэжыме. Па словах начальніка тэхнічнага аддзела Ігара Анціпенкі, падобнага абсталявання ў Беларусі не робяць.
Але на Бабруйскім мясакамбінаце не будуць рабіць ніводнага гатунку чэшскай кілбасы: “Ну, робяць у нас пакуль толькі беларускія кілбасы, — адзначыў Ігар Анціпенка. — Але з’явілася шмат новых гатункаў, сярод якіх “Фінскі” і “Швейцарскі” сервелаты, кілбаса “Яўрэйская люкс”, “Выкшталцоная з грыбамі” і шмат іншых”.