У Бабруйску імкліва расце колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў
За першыя тыдні дзеяння заяўнага прынцыпу рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, у Бабруйску зарэгістравалася каля 30 прадпрымальнікаў і каля 10 юрыдычных асобаў. Як адзначылі ў гарвыканкаме, гэта значна большая колькасць зваротаў, чым было раней. Большасць зарэгістраваных як ІП бабруйчанаў маюць на мэце займацца гандлем. Бабруйск — горад з дастаткова развітай гандлёвай сферай. Каля 90% харчовага сектару Бабруйска належыць прыватнікам.
Новы прынцып рэгістрацыі па заяўным прынцыпе патрабуе мінімальнай колькасці дакументаў — заява, копія пашпарта, фотаздымак, статут. Пасведчанне аб рэгістрацыі можна атрымаць ужо на наступны дзень. Новыя правілы рэгістрацыі набылі моц 1 лютага 2009 г.