У Бабруйску няма грошай на гарадское навагодняе свята?

Навагодняя елка ў Бабруйску, па афіцыйных звестках, будзе ўсталяваная да 12 снежня. Загадчык аддзела культуры Вадзім Шчэрбіч адразу паведаміў, што акрамя радыёканцэрта бабруйчанам чакаць больш няма чаго. Чыноўнік патлумачыў гэта адсутнасцю сродкаў на правядзенне галоўнага свята пасля трох пераднавагодніх дабрачынных елак. Але старшыня гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў выказаў трывогу: без арганізацыі свята можа ператварыцца ў масавае распіццё спіртовых напояў пад радыё.

Пакуль улады горада не агучылі канчатковае рашэнне наконт навагодняга свята ў Бабруйску. На мінулы Новы год асабліва разгульных бабруйчан з плошчы разганялі нарады міліцыі і трактары “Беларусь”.