У Бабруйску машына пратараніла сцяну кавярні (фота)

Кіроўца аўтамабіля Nissan Sunny не саўладаў з кіраваннем — легкавік уляцеў у сцяну адной з прыдарожных кавярняў. 36-гадовага мужчыну з пашкоджанай машыны вызвалілі выратавальнікі. Яго шпіталізавалі ў Бабруйскую цэнтральную лякарню, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by