У Баранавічах баяцца вяртання вайсковых вучэнняў у іх горад

У аўторак, падчас прыезду прэзідэнта Расіі ў Баранавічы, гарадскі рух у кірунку да вул. Савецкай і Савецкага праспекту быў спынены на паўгадзіны. Пасажыраў гарадскога транспарту ўвесь гэты час з аўтобусаў не выпускалі. Людзі скардзіліся, што позняцца на працу або прападае талончык да доктара. Ля ТЭЦ невядомыя з рацыямі спачатку адцяснілі мінакоў на газоны, а потым адагналі за 150 м да крамы «Фартуна». Гэта цягнулася, пакуль Мядзведзеў са світай не праехаў па горадзе.
Таму многія мясцовыя жыхары не зразумелі словаў Мядзведзева пра тое, што «гэтыя мерапрыемствы скіраваныя на тое, каб зрабіць жыццё нашых грамадзянаў больш камфортным і сучасным», сказаных падчас сустрэчы з Лукашэнкам.

Дзмітрый Мядзведзеў заявіў таксама, што такія вучэнні будуць паўтарацца раз на два гады па чарзе ў Беларусі і Расіі.