У Баранавічах "эканомяць" на стратных аўтобусных маршрутах
З 9 сакавіка ў Баранавічах адменяць рух некалькіх аўтобусных маршрутаў у працоўныя дні.
Як растлумачылі intex-press у аўтапарку, такія змены ў графік уносяцца "ў сувязі са значным ростам стратаў па гарадскіх перавозках пасажыраў".
"Мы імкнуліся прыбраць тыя рэйсы, якія не карыстаюцца вялікім попытам і не трапляюць на гадзіны пік", — патлумачылі ў службе пасажырскіх перавозак. У аўтапарку не выключаюць, што гэта не апошнія змяненні ў сетцы курсавання грамадскага транспарту.
Верагодна, з пункту гледжання пасажыраў, свабодныя салоны аўтобусаў "абрэзаных" маршрутаў з'яўляліся, хутчэй, выгодай.