У Баранавічах матацыкліста аштрафавалі на 2 мільёны за шум
Вельмі гучны рух байкера быў расцэнены судом як дзеянне, якое парушае грамадскі парадак.
31-гадовага мужчыну затрымалі позна ўвечары на Савецкім праспекце супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы. Міліцыянты кажуць, што мясцовыя жыхары нярэдка скардзяцца на гучныя праезды матацыклістаў. На гэты раз байкера злавілі, на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства. Цяпер мужчына мусіць заплаціць за шум каля 220 долараў, паведамляе сайт intex-press.by.
Фота — hotwalls.ru