У Баранавічах па дарозе ішоў мужчына са снарадам
На шчасце, знойдзены снарад быў вучэбным.
Каля баранавіцкага вадасховішча Мышанка выявілі снарад. Як піша "Intex-press", міліцыянтам пра гэта паведамілі па тэлефоне ўвечары 10 жніўня. Нехта з мінакоў пабачыў, што па дарозе ідзе мужчына і нясе штосьці падобнае да боепрыпаса.
Міліцыянты перадалі інфармацыю супрацоўнікам, якія дзяжурылі каля вадаёма. Калі тыя затрымалі мужчыну, ён распавёў, што знайшоў снарад у кустах каля Мышанкі.
Да прыезду сапёраў і на час іх працы — агулам каля дзвюх гадзін — дарога была ачэпленая. Праўда, выявілася, што небяспекі не было: снарад быў вучэбным.
Фота: vk.com/podslyshano_baranovichi