У Баранавічах працоўныя месцы абсталююць “трывожнымі”кнопкамі
Баранавіцкі гарвыканкам загадаў усім кіраўнікам абсталяваць працоўныя месцы “трывожнымі” кнопкамі. Гэта тычыцца фірмаў і прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць у працы наяўныя грошы. Робіцца гэта дзеля бяспекі прадаўцоў і іншых работнікаў, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Асаблівую ўвагу звяртаюць сігналізацыі ў начных крамах. Трэба адзначыць, што ў Баранавічах на сённяшні дзень крымінагенная сітуацыя даволі напружаная.