У Баранавічах прадалі яшчэ адзін гістарычны аб’ект
Помнік гісторыі і культуры канца ХІХ стагоддзя ў Баранавіцкім рэгіёне перайшоў ва ўласнасць прыватнае асобы.
На аўкцыёне прададзены былы асабняк начальніка чыгункі Каралеўскага, які апошнія гады быў базай юных турыстаў.
Двухпавярховы будынак месціцца каля вакзала “Баранавічы–Цэнтральныя". Ён каштаваў новаму ўладальніку ў пераліку на валюту 142 тысячы долараў. Гэта першы пабудаваны ў Баранавічах каменны будынак.
Дарэчы, некалькі гадоў таму на вуліцы Брэсцкай быў прададзены яшчэ адзін турыстычны аб’ект — у двухпавярховіку месціўся цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму. Усе апошнія гады на гэтым будынку вісіць велізарная шыльда “Здаецца ў арэнду”.
Фота — radzima.org