У Баранавічах прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання
Акцыю супраць смяротнага пакарання правялі ў нядзелю у Баранавічах прадстаўнікі дэмакратычных рухаў. У цэнтры горада грамадскія актывісты раздавалі жыхарам Баранавічаў буклеты “Не — смяротнаму пакаранню” і каляндарыкі. У буклеце супраць смяротнага пакарання выказваюцца вядомыя людзі — Алесь Бяляцкі, Зінаіда Бандарэнка, Жанна Літвіна, Святлана Алексіевіч.
Удзельнікі акцыі апыталі таксама каля ста жыхароў Баранавічаў, каб даведацца пра іх стаўленне да пакарання людзей смерцю. Старшыня філіі ТБМ Віктар Сырыца адзначае, што больш за 60% апытаных выказаліся супраць смяротнага пакарання, каля 30% — за.