У Баранавічах сын забіў маці, у Шчучыне маці забіла дачка
Падобныя крымінальныя здарэнні адбыліся ў розных гарадах на працягу сутак.
У Баранавічах затрыманы 52-гадовы мужчына, які ўвечары 11 красавіка падчас сваркі збіў сваю маці. Ад атрыманых траўмаў 83-гадовая жанчына памерла. Яе труп знайшлі раніцай у кватэры.
У Шчучыне затрымалі 67-гадовую жанчыну. Паводле папярэдніх звестак, увечары 12 красавіка яна пасварылася са сваёй 91-гадовай маці. Дачка, якая была ў стане алкагольнага ап'янення, збіла маці. У выніку, яна памерла, інфармуе прэс-служба МУС.