У Баранавічах у чарзе на кватэру стаяў нябожчык
Нябожчыка знайшлі ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў на баранавіцкай птушкафабрыцы. Супрацоўнікі Дзяржкантролю выявілі, што ён памёр за сем месяцаў да разгляду яго заявы. Яшчэ шэсць чалавек-чаргавікоў ужо не працуюць на фабрыцы. А адзін увогуле ніколі не працаваў! Ёсць прэтэнзіі ў кантралёраў і да будаўнікоў, якія ўзводзяць дамы для працаўнікоў птушкафабрыкі.
Якасць гэтых збудаванняў не заўсёды адпавядае патрабаванням, а кіраўніцтва, тым не менш, акты прыёмкі падпісвае. Як вынік — 17 службовых асобаў атрымалі спагнанні, а адзін увогуле звольнены з працы.
Якасць гэтых збудаванняў не заўсёды адпавядае патрабаванням, а кіраўніцтва, тым не менш, акты прыёмкі падпісвае. Як вынік — 17 службовых асобаў атрымалі спагнанні, а адзін увогуле звольнены з працы.