У баранавіцкім басейне праз аптымізацыю кадраў адмаўляюцца ад наведнікаў

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі тлумачыць гэта “аптымізацыяй кадраў”: у басейне “Магістральнага”, бары і сярод адміністратараў скарачаюць 17 чалавек. Усім ім прапануюць пайсці ў дворнікі альбо кухонныя рабочыя. Прычым заробак там ненашмат меншы.



Гэтае скарачэнне прывяло да чутак, быццам санаторый падводзяць пад банкруцтва, каб потым прадаць “за капейкі”.



Гараджане Баранавічаў цяпер змогуць наведваць толькі басейны ў дзвюх дзіцячых установах — дзіцяча-юнацкай спортшколе і Доме дзіцячай творчасці. ”Магістральны” ж ануляваў нават дамовы на наведванне басейна з 25 прадпрыемствамі горада.



Фота — fs.by