У баранавіцкім Доме афіцэраў адбываецца развітанне з беларускімі лётчыкамі

Сотні людзей прыйшлі ў баранавіцкі Дом афіцэраў развітацца з загінулымі беларускімі лётчыкамі Аляксандрам Марфіцкім і Аляксандрам Жураўлевічам. Як паведамляе БЕЛТА, у Доме афіцэраў у Баранавічах адбываецца грамадзянская паніхіда. Людзі стаяць у доўгіх чэргах, каб развітацца з пілотамі.

Пахаванне лётчыкаў адбудзецца сёння ў Баранавічах. Нагадаем, што ў горадзе 2 і 3 верасня абвешчаная жалоба па загінулых.