У Баранавіцкім раёне юнак падпаліў жанчыне хату і хлеў

У Баранавіцкім раёне 17-гадовы юнак падпаліў хату і хлеў суседцы, якая адкінула ягоныя залёты.

Непаўнагадовы прыйшоў да разведзенай, старэйшай за яго жанчыны ўначы. Дзверы ў хату былі незамкнёныя, юнак зайшоў і пачаў уладкоўвацца да кабеты ў ложак. Прачнуўшыся, тая спрабавала высветліць, што за госць да яе завітаў, але хлопец падхапіўся і ўцёк. Праз некалькі хвілін ён падпаліў сцяну яе дома.

Узгаранне жанчына патушыла сама. Праз паўгадзіны да яе ў дзверы пастукаў іншы сусед і паведаміў, што ў яе гарыць хлеў. Агонь падклаў той жа юнак. За падпал ён асуджаны да 3 гадоў “хіміі”. За выклік ратавальнікаў бацькі хлопца мусяць заплаціць каля 1 млн. рублёў.