У Бараўлянах хворыя на рак тры тыдні не маюць лекаў

У НДІ анкалогіі ў Бараўлянах пад Мінскам ужо тры тыдні няма цытагену — лекаў для хворых на рак. Па словах медсястры клінікі, лекі былі спыненыя на мытні, дзе на іх не могуць аформіць належных дакументаў.  Цытаген запавольвае развіццё ракавай пухліны і падаўжае жыццё хворым. Лекі гэтыя даволі дарагія, але неабходныя людзям. З іх дапамогай хворыя праходзяць курс хіміятэрапіі.

АГП