У Барысаўскім раёне сутыкнуліся 3 аўтамабілі (фота)

У Барысаўскім раёне сутыкнуліся 3 аўтамабілі (фота)

На трасе Р53 5 ліпеня сутыкнуліся тры аўтамабілі. Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, спачатку 29-гадовы кіроўца на Ford кіроўца сутыкнуўся з Mazda, якая рухалася ў спадарожным напрамку. Гэтым аўтамабілем кіравала 23-гадовая жанчына. Пасля сутыкнення гэтая машына выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з Fiat, якім кіраваў 38-гадовы мужчына.

У выніку 78-гадовы пасажыр Mazda загінуў, а яго 74-гадовая жонка была шпіталізаваная.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскай вобласці, у дачыненні да кіроўцы Ford следчы камітэт пачаў крымінальную справу.