У Барысаве музыкант памёр падчас выступу
Учора ў Барысаве пахавалі лідэра, вакаліста і аўтара песен мясцовага гурта “Разгром” 32-гадовага Васіля Медунецкага. Ён памёр прама на сцэне падчас канцэрта, прысвечанага Купаллю. Пра гэта паведамляе сайт “Борисов электронный”. Імпрэза праходзіла ўвечары 7 ліпеня на сцэне зімовага клуба ў гарадскім парку.
“Разгром” выступаў першым. Васіль Медунецкі змоўк пасярод песні, зрабіў некалькі крокаў і ўпаў на танцпляц. Калі прыехала хуткая дапамога, артыст быў яшчэ жывы, аднак лекары дапамагчы не здолелі.
Паводле афіцыйнай версіі, у спевака спынілася сэрца. Аднак ёсць меркаванне, што ён памёр ад удару токам.