У Барысаве з дыктатурай змагаецца "Запарожац"

Пры пачатку гэтага тыдня на адно з цэнтральных скрыжаванняў Барысава ўначы быў вывезены стары пабіты “Запарожац”, на бартах якога фарбай былі выведзеныя словы “диктатура” і “достал”.

Па меркаванні аглядяльнікаў сайта “Электронный Борисов”, хутчэй за ўсё, аўтарства своеасаблівага волевыяўлення належыць актывістам кампаніі “За Волю!”. На скрыню сайта прыйшоў ліст з тлумачэннямі: маўляў, Беларусь на ростанях.


Пакуль беларусы выбіраюць, якім шляхам ісці, улада на гэтым скрыжаванні – нібы стары “Запарожац”, няздольны перасоўвацца. Каб паехаць, трэба ці рамантаваць машыну, што амаль немагчыма, ці перасесці ў іншую…


Так ці інакш, машыну са скрыжавання вуліцы Арджанікідзэ і праспекта Рэвалюцыі прыбралі на дзіва хутка…


http://borisov-e.info/