У Башкірыі агонь знішчыў экспазіцыю беларускага музея
Пажар у Доме культуры вёскі Балтыка Іглінскага раёне Башкірыі цалкам знішчыў музей гісторыка-культурнага цэнтра беларусаў.
Тут размяшчалася вельмі багатая нацыянальная экспазіцыя. Яе збіралі па драбінках, пачынаючы з 2006 года.
Агонь, паводле папярэдняй версіі, узнік з-за ўдару маланкі.
У сяле Балтыка большую частку насельніцтва складаюць беларусы. Да таго, як трапіць у музей, экспанаты захоўваліся ў дамах мясцовых жыхароў. Вялікую частку экспанатаў яны прывезлі ў Башкірыю падчас перасялення з Беларусі.
Шкода ад агню ацэньваецца ў дзясяткі мільёнаў расійскіх рублёў, піша "Российская газета".
Фота — timeszp.com