У Беларусь едзе вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў

З двухдзённым візітам у Мінск сёння прыбудзе вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў. Паміж Беларуссю і ААН чакаецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве і прававым статусе прадстаўніцтва Камісарыята ААН і яго персаналу ў краіне. У цэнтры ўвагі гэтай новай структуры ў Мінску будуць пытанні партнёрства ў інтарэсах абароны і аказанні дапамогі асобам, якія шукаюць сховішча.

На цяперашні час статус уцекача ў Беларусі маюць 819 замежных грамадзянаў, перадае БелаПАН.