У Беларусь менш вязуць аўтамабіляў, а больш — мабільных тэлефонаў

Па звестках мытнай статыстыкі, колькасць увезеных у Беларусь легкавых аўтамабіляў у першым квартале 2008 года склала 32,3 тысячы. Гэта амаль на 20% менш, чым у студзені—сакавіку 2007 года. Тады было ўвезена 40,1 тысяч машын. Разам з тым, аўтамабілі сталі вазіць даражэйшыя. Агульны кошт аўтамабіляў за тры месяцы гэтага года быў на 9,1 млн долараў ЗША больш, чым за аналагічны леташні перыяд, і склаў 226,7 млн. долараў. Большасць аўтамабіляў прывезлі з Нямеччыны і Францыі.

А вось афіцыйны імпарт мабільных тэлефонаў за сёлетнія студзень—сакавік у параўнанні з такім жа леташнім перыядам вырас на 10%. Год таму было 96,6 тыс. штук (на суму 10,9 млн долараў), а сёлета — 106,3 тыс. штук (7,4 млн долараў). Пры гэтым найбольш мабільнікаў было прыезена з Кітая, Карэі і Вугоршчыны.

БелаПАН