У Беларусь прыбываюць "кадыраўцы": ранішняя зводка Генштаба Украіны

"Кадыровцы" / stopcor.org
"Кадыровцы" / stopcor.org

Разам з расійскімі вайскоўцамі ў Беларусь прыбываюць "кадыраўцы", краіна і далей падтрымлівае расійскую вайсковую агрэсію супраць Украіны, паведамляецца ў ранішняй зводцы Генштаба ВСУ.

Па даных украінскіх вайскоўцаў, 26 кастрычніка на чыгуначную станцыю Брэста прыбылі эшалоны расійскай вайсковай тэхнікі. Расіяне заўважаны ў населеных пунктах паміж Брэстам і Маларытай. У Генштабе лічаць, што пагроза нанясення ракетных удараў і выкарыстання ўдарных беспілотнікаў з тэрыторыі Беларусі застаецца высокай.

На дадзены момант Расія спрабуе ўтрымліваць захопленыя тэрыторыі, рыхтуецца да абароны Херсона і не спыняе наступ на Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.