У Беларусь везлі вагон радыёактыўнай руды
27 ліпеня грузавы цягнік “Будапешт — Мінск” прыбыў ва ўкраінскі пункт пропуску “Дружба”. Пры праверцы аднаго з вагонаў прыбор, што вымярае радыяцыю, паказаў перавышэнне фону ўтрая. Па словах украінскіх мытнікаў, цягнік быў затрыманы не з-за радыяцыі, а па прычыне таго, што дакументы былі недакладнымі — у суправаджальных паперах не было пацвярджэння, што наша краіна гатовая прыняць цягнік.
Усе астатнія дакументы, у тым ліку і для перавозкі па Украіне, былі ў парадку. У “радыёактыўным” вагоне везлі каля 57 тон сіліката цырконія — руды, якую перавозілі з Італіі ў Беларусь.
Як зазначылі на ўкраінскай мытні, калі б усе дакументы былі ў норме, груз бы свабодна прапусцілі ў Беларусь. Цяпер вагоны прастойваюць у Венгрыі.
Як толькі будуць гатовыя дакументы, цягнік ізноў рушыць у Беларусь.
“Комсомольская правда в Беларуси”